У Гомельскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі падвялі вынікі адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечанага 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. На конкурс было даслана звыш 130 эсэ і замалёвак практычна з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Літаратурны конкурс праводзіўся з мэтай стварэння і папулярызацыі таленавітых твораў, прысвечаных сям’і і сямейным каштоўнасцям, сямейным традыцыям; пошуку твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць; з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых аўтараў. Удзел у конкурсе маглі прыняць усе жадаючыя аўтары з 14 гадоў.
Лаўрэатамі адкрытага абласнога літаратурнага конкурсу “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечанага 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна сталі вучаніцы ДУА “Гімназія г.Светлагорска”:
Мяцельская Аліна (IX "А" клас) - 2 месца,
Сафарава Аліса (IX "А" клас) - 3 месца,
Новікава Анастасія (X клас) - спецыяльны дыплом.
Шчыра віншуем з перамогай вучанiц гiмназii і іх настаўнікаў Хоміч Таццяну Уладзіміраўну і Вінарскую Вольгу Фёдараўну!
МАЛАЙЦЫ!!!
Падрабязнее аб конкурсе можна прачытаць на сайце газеты "СН"