A A A Ц Ц Ц Ц

ШРИФТ:

Arial Times New Roman

ИНТЕРВАЛ:

х1 х1.5 х2

ИЗОБРАЖЕНИЯ:

Черно-белые Цветные

АКТУАЛЬНО

  • Изображение: Готовимся к ЦЭ 2024

    Готовимся к ЦЭ 2024

  • Изображение: В Беларуси 2024 год объявлен Годом качества

    В Беларуси 2024 год объявлен Годом качества

    Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об объявлении 2024 года Годом качества" .

  • Изображение: Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время

    Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время

    Служба занятости круглогодично обеспечивает работой школьников и студентов в свободное от учебы время.

  • Изображение: «Счастливая семья – счастливое детство!»

    «Счастливая семья – счастливое детство!»

    С 1 апреля 2024 по 1 июня 2024 стартует акция "Счастливая семья - счастливое детство".

Штогод 24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сотні мільёнаў людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірылу і Мяфодзія, ураджэнцаў Салуні (сучасныя Салонікі), вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя. Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку.

Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын. Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). Цікава, што ў царкоўным абіходзе спачатку згадваецца Мяфодзій, які меў высокі царкоўны сан, а пасля кніжнік Кірыл. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Пазнаёміцца з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці, кнігадрукавання і пісьменніцкай дзейнасці ў Беларусі, убачыць старадаўнія рукапісы, старадрукі і рэдкія кнігі, якія сталі сусветнай спадчынай, можна ў Музеі кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання.