A A A Ц Ц Ц Ц

ШРИФТ:

Arial Times New Roman

ИНТЕРВАЛ:

х1 х1.5 х2

ИЗОБРАЖЕНИЯ:

Черно-белые Цветные

АКТУАЛЬНО

  • Изображение: Готовимся к ЦЭ 2024

    Готовимся к ЦЭ 2024

  • Изображение: В Беларуси 2024 год объявлен Годом качества

    В Беларуси 2024 год объявлен Годом качества

    Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об объявлении 2024 года Годом качества" .

  • Изображение: Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время

    Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время

    Служба занятости круглогодично обеспечивает работой школьников и студентов в свободное от учебы время.

  • Изображение: «Счастливая семья – счастливое детство!»

    «Счастливая семья – счастливое детство!»

    С 1 апреля 2024 по 1 июня 2024 стартует акция "Счастливая семья - счастливое детство".

ПЛАН

правядзення ў ДУА “Гімназія г.Светлагорска”

Дня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

21.02.2023 год

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

 

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.

П. Панчанка

 

        З легендаў і казак былых пакаленняў,           

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго, –

                                                                        Ты выткана, дзіўная родная мова.                                                                         

Максім Танк

Трэба любіць, ведаць і шанаваць

мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. 

Я.Колас

 

Мерапрыемства

Тэрмін выканання

1.Размяшчэнне на сайце банера “Да тыдня роднай мовы”

08.00-09.00

2. Размяшчэнне на сайце плана правядзення Дня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

08.00-09.00

3. Арганізацыя ў бібліятэцы тэматычнай кніжнай выставы

09.00

4. Арганізацыя для навучэнцаў бібліятэчных урокаў  "Слава кніжцы беларускай!".

12.00-12.45

5. Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, для высокаматываваных вучняў, алімпіяднікаў і настаўнікаў

13.00-14.00

6. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

На працягу дня

7. Размяшчэнне на сайце фатаграфій з мерапрыемстваў

На працягу дня